Парадак хвашчовыя (Equisetales)


При самостоятельном желании понять тему " Парадак хвашчовыя (Equisetales) " вам поможет наш ресурс. Для вас наши специалисты подготовили материал, изучив который вы будете разбираться в ней уровне профессионала. А если у вас останутся вопросы, то задать их вы сможете прямо на сайте написав в чат онлайн-консультанта.

оформить заявку

Слишком сложно? Тогда запросите консультацию специалиста!

Наша компания занимается тем, что помогает студентам выполнять различные учебные работы на заказ. Вы можете ознакомиться с перечнем выполняемых работ, а так же с их стоимостью на странице с ценами.

ознакомиться с условиями

Да гэтага парадку адносяцца выключна травяністыя расліны, у якіх верхавінныя стробілы, ці спараносныя зоны, складаюцца толькі з кальчакоў шчытападобных спарангіяфораў без лускападобных вегетатыўных лістоў. Продкамі сучасных хвашчовых лічаць вельмі старажытных менш спецыялізаваных травяністых каламітавых.

Парадак хвашчовыя ўтрымлівае сям‘ю хвашчовыя (Equisetaсeае). Яна ўключае ў сябе адзін сучасны род хвошч (Equisetum) і ад 16 да 35 паліморфных відаў, якія аб‘яднаны ў два падроды эквізэтум (Equisetum) і гіпахетэ (Hippochaete). Некаторыя вучоныя прапануюць вылучаць адпаведна два роды. У Рэспубліцы Беларусь налічваецца 8 відаў хвашчоў. Яны растуць на балотах (E. palustre, E. fluviatile), у лясах (E. sylvaticum), па хмызняках (E. hyеmale), на лугах (E. рalustre, E. arvense), на раллі (E. arvense) і іншых месцах.

Большасць сучасных хвашчоў – невялікія травяністыя расліны 80-100см вышыні, 2-5мм таўшчыні. Трапічны паўднёваамерыканскі E. giganteum дасягае 10-12м даўжыні і з’яўляецца ліянай.

У хвашчоў сустракаюцца карані двух тыпаў: карані са станоўчым геатрапізмам, або растуць ўніз, па накіраванню сілы тяжкасці, і карані агеатрапічныя, або не рэгулююцца сілай цяжкасці. Станоўча геатрапічныя карані тоўстыя, дыяметрам 1-5мм. Яны звычайна адыходзяць па аднаму ад вузлоў карэнішча і дасягаюць даўжыні 0,5-2м, і такім чынам усмоктваючая зона каранёў знаходзіцца ў абводненых гарізонтах глебы нават у відаў, якія растуць на сухіх глебах. Агеатрапічныя карані тонкія, воласападобныя, дыяметрам меней 1мм; яны размяшчаюцца кальчакамі на вузлах карэнішча, а ў даўжыню не перавышаюць 10см. У каранях хвашчоў маюцца паветраныя поласці і сасуды, членікі якіх маюць простую перфарацыйную пласцінку. Па сасудах вада хутка падымаецца з глыбокіх гарызонтаў глебы да карэнішчаў і надземных парасткаў.

Сцябло хвашчу членістае, рабрынкавае, складаецца з вузлоў і міжвузелляў. Міжвузелле полае ў сярэдзіне, вузлы запоўнены паранхіматычнай тканкай (малюнак 32).

Лісты хвашчоў лускаватыя, бурыя, карычневыя, пазбаўлены хларафілу, зрослыя ў ніжняй частцы ў трубчастую похву, якая прымацавана да вузла. Функцыю асіміляцыі ў хвашчоў выконваюць зялёныя парасткі. Парасткі размяшчаюцца кальчакамі, прабіваючы похву зрослых лістоў.

На папярочным разрэзе сцябло мае наступную будову. Зверху яно няроўнае, мае ўзвышаныя ўчасткі (рабрынкі), якія чаргуюцца з лагчынкамі. Зверху сцябло пакрыта аднаслойнай эпідэрмай, насычанай крэменязёмам, што надае яму трываласць. Углыб ад эпідэрмы размешчана кара і кальцо дробных ізаляваных праводзячых пучкоў калатэральнага тыпу, закрытых, з карынальнымі(ад лац. carina – кіль, грэбень) каналамі. У цэнтры сцябла знаходзіцца поласць на месцы разбуранага асяродка. Пад рабрынкамі размешчаны ўчасткі механічнай тканкі, а пад лагчынкамі – асіміляцыйная тканка і валекулярныя (ад лац. vallicula – даліна, лагчынка) поласці.




Спараносныя стробілы на спараносных парастках у хвашчоў узнікаюць па адным на верхавіне галоўнага парастка. У большасці відаў малады спараносны стробіл зялёны.

Надземныя парасткі ў адных відаў могуць сумяшчаць две функцыі – спараносную і вегетатыўную. Так, напрыклад, у хвашчу балотнага (E. palustre) і прырэчнага, ці тапянога (E. fluviatile), вегетатыўныя і спараносныя парасткі ўзнікаюць адначасова і спачатку марфалагічна не адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі ў сярэдзіне лета на некаторых зялёных парастках фарміруюцца стробілы. У іншых відаў назіраецца раздзяленне функцый парасткаў. Так, у хвашчу ляснога (E. sylvaticum) і хвашчу лугавога (E. pratense) вясной адначасова з вегетатыўнымі парасткамі развіваюцца неразгалінаваныя бясколерныя ці ружовыя спараносныя парасткі. Аднак пасля спаранашэння яны зелянеюць, разгаліноўваюцца і не адрозніваюцца ад вегетатыўных парасткаў. У некаторых відаў дымарфізм парасткаў праяўляецца вельмі выразна.

Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых спор (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з дзвюх спіральназакручаных стужак (гаптэр), якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах у выглядзе лапатак. У сухое надвор’е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор’е яны закручаны вакол споры. Спарангіі ўскрываюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 1-4мм. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя, але фізіялагічна яны могуць быць разнаспоравымі – адны мужчынскімі, другія жаночымі, ці двухполымі.



Пры прарастанні спор у некаторых відаў хвашчоў утвараюцца тры тыпы гаметафітаў: мужчынскія, жаночыя і двухполыя. У лепшых умовах увільгатнення, асвятлення са спор развіваюцца больш буйныя зарасткі (жаночыя), у горшых – дробныя зарасткі (мужчынскія).

Спелы антэрыдый хвашчу пагружаны ў тканку зарастка. У ім развіваецца звыш 200 мнагажгуцікавых сперматазоідаў. Спелы архегоній брушкам пагружаны ў тканку гаметафіта і шыйкай узвышаецца над паверхняй зарастка. Апладненне адбываецца ў сырое надвор’е. Зародак падвеска не ўтварае і складаецца са сцяблінкі, 2-3-х лісцікаў і карэньчыка.

У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.

Гаспадарчае значэнне хвашчоў невялікае. Сцёблы ўтрымліваюць крэменязём і таму выкарыстоўваюцца для чысткі металічнай пасуды і паліроўкі дрэва. Клубеньчыкі на карэнішчах хвашчу палявога можна ўжываць у ежу (утрымліваюць крухмал). Некаторыя з іх лекавыя, фарбавальныя (хвошч палявы, х. лясны), пустазелле (хвошч палявы), некаторыя ядавітыя (хвошч балотны), торфаўтваральныя на балотах (хвошч балотны, х. тапяны).

У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены рэдкі рэліктавы від хвошч вялікі (Equisetum telmateіa).

Заканчваючы характарыстыку хвошчападобных, неабходна адзначыць наступнае:

1. Гэта група мела эвалюцыйны росквіт у палеазоі і мезазоі, дайшла да нашага часу ў колькасці аднаго роду хвашчу. Аднак, дзякуючы шэрагу біялагічных асаблівасцей каранёў і парасткаў, развіццё якіх карэктуецца ўмовамі жыцця, гэты род мае вялікае геаграфічнае распаўсюджанне і шырокую экалагічную амплітуду. Наяўнасць шматярусных карэнішчаў з сістэмай бакавых каранёў двух тыпаў дазваляе расліне не толькі захопліваць новыя тэрыторыі, але і ўтрымліваць іх.

2. Своеасаблівасць хвашчоў заключаецца ў наяўнасці лістоў сінтэломнага паходжання, якія ў ходзе эвалюцыі падвергліся значнай рэдукцыі.

3. Для хвашчоў характэрна фарміраванне бакавых каранёў, якія закладваюцца ў апікальнай мерыстэме маладога парастка.

4. Спарангіяфоры ніколі не праходзілі стадыю плоскіх органаў – спарафілаў.

Пытанне аб паходжанні хвошчападобных застаецца дыскусійным па прычыне беднасці палеабатанічнага матэрыялу. Іх звязваюць з трымерафітавымі, але прамых доказаў для гэтай сувязі няма. У якасці альтэрнатывы некаторыя даследчыкі выводзяць хвашчы з харавых водарасцей. Ад мяркуемага агульнага продка з рыніяфітавых хвошчападобныя ў сваім развіцці пайшлі па двух незалежных шляхах - адна лінія дала сфенафілавыя, ці кліналіставыя, выключна травяністыя жыццёвыя формы. Другая лінія эвалюцыі – каламітавыя, як з травяністымі, так і драўнянымі жыццёвымі формамі. Ад вельмі старажытных меньш спецыялізаваных родзічаў каламітавых узніклі хвашчовыя, якія дажылі да нашага часу.


Хм, так же просматривали

Заказ

ФОРМА ЗАКАЗА

Бесплатная консультация

Наша компания занимается написанием студенческих работ. Мы выполняем: дипломные, курсовые, контрольные, задачи, рефераты, диссертации, отчеты по практике, решаем тесты и задачи, и многие другие виды заданий. Чтобы узнать стоимость, а так же условия выполнения работы заполните заявку на этой странице. Как только менеджер увидит ваше сообщение, он сразу же свяжется с вами.

Этапность

СОПРОВОЖДЕНИЕ КЛИЕНТА

Получить работу можно всего за 4 шага

01
Оставляете запрос

Оформляете заказ работы, заполняя форму на сайте.

02
Узнаете стоимость

Менеджер оценивает сложность. Узнаете точную цену.

03
Работа пишется

Оплачиваете и автор приступает к выполнению задания.

04
Забираете заказ

Получаете работу в электронном виде на вашу почту.

Услуги

НАШ СЕРВИС

Что мы еще делаем?

icon
Рефераты

от 580 рублей

ПОДРОБНЕЕ
icon
Аттестационные работы

от 1780 рублей

ПОДРОБНЕЕ
icon
Домашние работы

от 180 рублей

ПОДРОБНЕЕ
icon
Чертежи

от 280 рублей

ПОДРОБНЕЕ
icon
Монографии

от 1400 рублей

ПОДРОБНЕЕ
icon
Работы для духовной семинарии

от 980 рублей

ПОДРОБНЕЕ